Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння даў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Рэйтэр». Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.

На працягу двухгадзіннай гутаркі кіраўнік дзяржавы адказаў прыкладна на 30 пытанняў па рознай тэматыцы: аб адносінах з Захадам і Расіяй, развіцці Саюзнай дзяржавы, перспектывах прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, будучай прэзідэнцкай кампаніі, актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі.

Агенцтва «Рэйтэр» — адно з буйнейшых у свеце міжнародных агенцтваў навін — было заснавана ў Лондане ў 1851 годзе. У агенцтве працуюць больш як 14 тыс. супрацоўнікаў у 128 краінах. «Рэйтэр» налічвае больш як 190 бюро па ўсім свеце. Пачынаючы з 2007 года агенцтва «Рэйтэр» штогод бярэ інтэрв’ю ў прэзідэнта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?