«Апошнім часам расійскае кіраўніцтва захацела выбудаваць з Беларуссю абсалютна прагматычныя адносіны, — заявіў беларускі кіраўнік 4 мая ў штогадовым інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр. — Ну, мы да гэтага гатовыя. Але гэты прагматызм не павінен нішчыць усё тое, што назапашана на сённяшні дзень. А мы зрабілі нямала і не толькі з цяперашнім кіраўніцтвам Расіі, але і з ранейшым кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. І гэта задавальняе і беларусаў, і расіян».

«Калі расіяне, у бухгалтэрыі палічыўшы, убачылі, што яны ўжо надта тут ствараюць вялікія выгады для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны разлік. Гэта крывабокі, аднабокі прагматызм. Такога прагматызму быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.

Фрагменты інтэрв'ю былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?