88‑гадовы праваслаўны святар, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы ў Мёрах айцец Мікалай Рундо пацярпеў ад п’янага дзецюка. Здарэнне адбылося 5 траўня.

40‑гадовы электрык прыехаў у камандзіроўку з Віцебску ў Мёры — ладзіць праводку ў мясцовай аптэцы. У першы ж дзень ён моцна напіўся ды заблукаў у незнаёмым горадзе.

У дом да святара пагрукаў, каб спытаць дарогу да свайго гатэля.

Але, калі п’яны пабачыў 88‑гадовага святара, чамусьці раззлаваўся і пачаў лаяцца на старога, а потым адабраў ў таго кіёк і моцна збіў.

Святар трапіў у лякарню з траўмай галавы, а электрык — у пастарунак. Міліцыя пачала крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?