Смаленск – не Вільня. І ў беларускай нацыянальнай міфалогіі займае значна меншае месца. Яго не прынята лічыць жаданай сталіцай, дзе нараджалася беларуская нацыянальная ідэя, а аб колішняй беларускасці Смаленшчыны сёння амаль ніхто нічога ня ведае.

Сяргей Астанковіч і Фарэд Берашэд, стваральнікі сайта, прысвечанага беларускай спадчыне Смаленшчыны, жадаюць змяніць такі стан рэчаў. «Смаленшчына – адвечная зямля беларускага народу» – прачытае кожны, хто зойдзе на гэтую старонку.

Напаўненне сайта даволі сціплае, аднак раздзел «бібліятэка» можа пахваліцца насамрэч цікавымі матэрыяламі, датычнымі Смаленшчыны і яе ролі ў беларускай гісторыі і культуры. Тэксты, што тут змешчаныя, без сумнёву могуць быць цікавыя як навукоўцам, так і аматарам беларушчыны.

«Аднойчы мы натыкнуліся на цікавыя матэрыялы па гісторыі беларускай Смаленшчыны, так і нарадзілася ідэя стварыць адмысловую старонку, на якой бы размяшчаліся тэксты і матэрыялы аб гісторыі гэтага рэгіёна і яго беларускіх каранях – распавёў «НН» Сяргей Астанковіч.

Зразумела, што Смаленшчына – гэта этнічная беларуская тэрыторыя. Аднак зараз там ўжо амаль нічога не засталося, што б сведчыла аб гэтым. Толькі навуковыя даследаванні, якія варта выкарыстоўваць сёння. Памяць – гэта вельмі важна.
З намі звязваюцца нават людзі з Расіі. Я не лічу, што Смаленшчына вернецца да Беларусі, мы не пераследуем палітычных мэтаў. Хочам толькі выкарыстаць культурную спадчыну Смаленшчыны для адраджэння беларускай мовы і культуры».

Спадар Астанковіч таксама паведаміў аб планах стварэння падобных рэсурсаў аб Чарнігаўшчыне і Пскоўшчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?