thenews.pl

thenews.pl

Адзін з найбагацейшых людзей Польшчы Ян Кульчык у размове з польскімі СМІ заявіў пра планы будаўніцтва ў Беларусі цеплавой электрастанцыі на каменным вугалі магутнасцю 1000 МВт. Праект стартуе ўжо сёлета, сама ж станцыя пачне працаваць у 2012 г.

Акрамя Беларусі, Кульчык збіраецца інвэставаць у будаўніцтва экалагічных электрастанцый ва Украіне і ў самой Польшчы

Паводле слоў Кульчыка, Польшча пачынае адыгрываць усё большую ролю на энергетычнай мапе Еўропы. Ён ставіць на мэце стварэнне прыватнай польскай энергетычнай групы, якая магла б кіраваць падобнымі праектамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і кансалідаваць актывы ў гэтым сектары.

***

60‑гадовы Ян Кульчык, які лічыцца найбагацейшым палякам, жыве ў Лондане. Ён належыць да нафтавых мільярдэраў і магнатаў. Ягоны капітал ацэньваецца ў 4,5 млрд. даляраў.

Паводле часопісу Forbes, Ян Кульчык за 2006—2009 гады ўзняўся ва сусветным рэйтынгу мільярдэраў з 4756 на 463 месца.

Як пішуць СМІ, адрозна ад расійскіх алігархаў, Кульчык трапіў у шэрагі найбагацейшых людзей не праз партыйную кар’еру: ён прадпрымальнік у трэцім пакаленні. Бізнэс ягонага бацькі быў нацыяналізаваны пры камуністычным рэжыме, і таму Кульчык‑старэйшы мусіў эміграваць у Заходнюю Нямеччыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0