Меркаванні283283

Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі?

Калі мы хочам ушанаваць мужнасць беларусаў, больш адпаведна рабіць тое з выкарыстаннем нацыянальных колераў — бел-чырвона-белых ці чырвона-зялёных, хто якія вызнае.

У апошнія гады ў Беларусі, услед за Расіяй, з’явілася традыцыя перад 9 Мая упрыгожваць аўтамабілі і дамы чорна-аранжавымі стужкамі – так званымі георгіеўскімі.

Іх рэкламуюць на білбордах, развешваюць на вітрынах крамаў, раздаюць на вуліцах. Што гэта за стужка і якое дачыненне да Беларусі яна мае?

Чорна-аранжавая стужка ўпершыню з’явілася як дадатак да самай высокай узнагароды Расійскай Імперыі – Ордэна святога Георгія. Яе колеры азначалі дым і агонь і сведчылі аб мужнасці жаўнера на месцы бою. Пасля распаду Імперыі ўсе яе ўзнагароды выйшлі з ужытку і ў СССР георгіеўская стужка вярнулася толькі ў часы вайны пад назвай «гвардзейскай». Ёй упрыгожвалі Ордэн Славы, а пасля вайны і медаль «За перамогу над Германіяй».

Ордэнам Славы ўзнагароджваліся толькі шарагоўцы і сяржанты, а таму для савецкага грамадства ён стаў сімвалам мужнасці простага салдата.

У савецкія часы колерам перамогі быў колер чырвонага сцяга. У постсавецкай Расіі камуністы аказаліся ў апазіцыі, а ўлады пачалі замест чырвонага сцяга піярыць чорна-аранжавыя стужкі.

Наколькі апраўданае выкарыстанне чорна-аранжавай стужкі ў Беларусі? Калі ўлічыць, што гэта адзін з сімвалаў Расійскай Імперыі, то такое пакланенне перад ёй выглядае дзіўнавата. А калі пагадзіцца, што георгіеўская стужка – сімвал мужнасці простага жаўнера, то навошта тады ўпрыгожваць ёй пляшкі з гарэлкай ды начныя клубы? Удзельніка вайны, які звязвае з гэтым сімвалам памяць аб тых страшных днях, гэта можа адно абразіць.

Калі мы хочам ушанаваць мужнасць беларусаў і грамадзянаў іншых нацый, якія склалі галовы ў той вайне, больш адпаведна рабіць тое з выкарыстаннем нацыянальных колераў
— бел-чырвона-белых ці чырвона-зялёных, хто якія вызнае.
Але не колераў імперыі, якая была акупантам Беларусі, адабрала ў беларусаў іх вольнасці, зруйнавала нашы ратушы і нашу культуру і давяла нашу краіну да стану адной з найбяднейшых у Еўропе.

Памяць пра вайну трэба аддзяліць ад імперскай прапаганды.

Каментары283

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА11

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»17

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг1

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы2

Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду4

Беларусы могуць адмовіцца ад некаторых камунальных паслуг3

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА11

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць