7 мая ў Мінску будзе +24°С. Прагноз надвор’я на 7—9 мая.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 мая ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўночным захадзе невялікія дажджы. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—12°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С, днём плюс 20—26°С.

У Мінску 7 мая пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С,

днём плюс 22—24°С.

8 мая пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С,

днём плюс 17—24°С, па ўсходзе да плюс 27°С.

У Мінску 8 мая воблачна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°С,

днём плюс 21—23°С.

9 мая па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С,

днём плюс 17—24°С, па ўсходзе да плюс 26°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?