Сёньня ў Полацку супрацоўнікі мясцовай пракуратуры правялі допыт Паўла Севярынца. Допыт правёў памочнік пракурора Полацкага раёну Руслан Грыневіч.

Паўла Севярынца мусілі дапытаць у якасьці сьведкі ў справе дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Допыт працягваўся больш за дзьве гадзіны. У Паўла склалася ўражаньне, што яго дапытвалі не як сьведку, а як абвінавачанага. У часе допыту яму прадэманстравалі раздрукоўку яго тэлефонных размоваў са Зьмітром Дашкевічам, пачынаючы зь лютага гэтага году. Пры гэтым, зазначае Павал, узгадвалі артыкул 193 ч.1 Крымінальнага кодэксу (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб`яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці).

На частку пытаньняў Павал адмовіўся адказваць. Ён лічыць перасьлед "Маладога фронту" незаконным, а артыкулы, кшталту 193 - ганьбай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?