Футбольны клуб «Дынама» аштрафаваны на 7000 базавых велічынь (245 мільёнаў рублёў, ці 82 тыс. даляраў) — такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт.

Паседжанне адбылося сёння ў Доме футбола. На ім было прынята рашэнне адносна інцыдэнту, што меў месца падчас футбольнага матчу «Дынама-Мінск» — «Віцебск».

Мінскі клуб аштрафаваны на 7000 базавых велічынь або 245 млн. беларускіх рублёў (самы буйны штраф у гісторыі беларускага клубнага футбола).

Па звестках газеты «Прессболл», бюджэт «Дынама» на 2010 год складае прыкладна 10 мільярдаў беларускіх рублёў.

Нагадаем, што 28-га красавіка, падчас матчу «Дынама-Мінск» — «Віцебск», фанаты міінскага клуба вывесілі ў сваім сектары банер, які ўсхваляе Рудольфа Геса — намесніка Гітлера па нацысцкай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?