Іранская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Алі Акбар Мехраб'янам адклала падпісанне інвестыцыйнага дагавора, які

прадугледжвае будаўніцтва ў пасёлку Абчак Мінскага раёну цэхаў па зварцы і афарбоўцы кузаваў для легкавых аўтамабіляў «Саманд»
. Меркавалася, што ў чацвер будзе закладзена капсула ў падмурак прамысловай новабудоўлі. Аднак пасля працяглых перамоў урачыстае мерапрыемства было адмененае.

Не выключана, што інвестыцыйная дамова коштам у $55 мільёнаў будзе падпісаная літаральна на днях. Прынамсі міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч паабяцаў, што паперы будуць падпісаныя 7 або 8 траўня.

Па словах прадстаўнікоў іранскай дэлегацыі, падпісанне не адбылося з-за нязначных рознагалоссяў бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?