Пасля таго, як ранкам у панядзелак быў прыняты план па ўратаванні еўра, згодна з якім ствараецца антыкрызісны фонд памерам €750 мільярдаў, беларусы скінуліся скупаць еўра.

У краіне сёння афіцыйны выходны дзень, таму

Нацбанк не змог адрэагаваць на падаражанне еўра.
Курсы валют засталіся старымі, выстаўленымі яшчэ ў пятніцу.

Танны еўра прывабіў шмат каго з мінчан. У абменніках, якія абыйшоў карэспандэнт «НН» у раёне чыгуначнага вакзала і плошчы Незалежнасці ў пошуках еўра, прадаўцы толькі разводзілі рукі —

еўра ўжо няма.
Максімальная сума, якую ўдалося знайсці, — 50 еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?