Новы нумар «Дзеяслоў» поўны літаратурных дзіўнотаў і чартаўні! Тут — колішні берасцеец, цяперашні кіевец, паэт Сяргей Прылуцкі з чарговай курортнай гісторыяй пра правінцыйную акторку, якая пасля забойства матроса ўцякае з псіхлякарні, каб сустрэцца са св. Антоніем. Іранічна-настальгічны палачанін Вінцэсь Мудроў коратка распавядзе пра джынсавы прывід, які ў 70-ыя гады цягаў з высокіх полацкіх гаўбцоў «Левайсы» і «Райфлы». Працяг эксперыментальнай вершаванай драмы Ўладзіміра Някляева «Армагедон», дзе сярод дзейных асобаў: Апендыцыт, Грыжа і Псіх. А пад заслону крытык Марына Весялуха раскрые вобраз шатана ў беларускай літаратуры ХХІ ст.

З больш гэтасветных тэмаў: п’еса-прыпавесць Сяргея Кавалёва «Вяртанне Галадара» і водгукі польскай прэсы ( п’еса была ўпершыню паказаная ў Любліне), а таксама ўспаміны Барыса Пятровіча пра вясну 86-году і Чарнобыль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?