Афіцыйная прычына забароны гей‑параду, які планавалася правесці ў Мінску 15 траўня,‑‑ парушэнне нормы закона «Аб масавых мерапрыемствах», паводле якой правядзенне масавых маніфэстацый не дапускаецца на адлегласьці меней за 200 метраў ад падземных пераходаў і станцый метро.

Арганізатары гей‑параду планавалі правесці шэсце ад філармоніі да Акадэміі навук, дзе мінскія ўлады звычайна дазваляюць мітынгаваць апазіцыі. Аднак ім не дазволілі.

Тым не меней актывісты ЛГБТ‑руху не адмаўляюцца ад запланаванага мерапрыемства, яны збіраюцца абскарджваць адмову Мінгарвыканкама ў судзе:

«Гей‑Прайд мусіць адбыцца. Гэта міжнародны фэстываль, на які ўжо пачалі прыяжджаць госці з іншых краін. Мы гатовыя давесці гэтую справу да Камітэта па правах чалавека ААН. Мы больш рашуча і кардынальна падыдзем да пытаньня дыскрымінацыі і гамафобіі», ‑‑ заявіў з гэтай нагоды беларускі арганізатар Славянскага гей‑прайда Сяргей Андросенка.

Месца правядзеньня публічнай акцыі і яе фармат будуць агучаныя пазьней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?