Які спосаб выбару лідэра апазіцыі аптымальны? На апытанне НН адказваюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты.

Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Андрэй Пачобут, адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі: «Безумоўна, адзіны кандыдат ад апазіцыі паспрыяе мабілізацыі грамадства. Адзіны будзе разглядацца як альтэрнатыва Лукашэнку. Аб гэтай альтэрнатыве пытанне стаіць ужо 16 гадоў. Аднак адказу на яго мы так і не атрымалі.

На жаль, як мне падаецца, і зараз адзіны кандыдат — немагчымы. Выхаваць лідэра — складаны працэс. Асяроддзе незалежнага грамадства ў Беларусі не здолела выявіць лідэра.
Зараз магчымасць выстаўлення адзінага кандыдата ад апазіцыі наўпрост залежыць ад кіраўніцтва апазіцыйных рухаў і партый. Толькі пагадненнем паміж імі можна вырашыць гэтую праблему. Але ніхто з іх сёння не здольны на кампрамісы. Існуе шмат роўных кандыдатур, якія канкуруюць паміж сабой».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?