Інтэрнэт-крамы растуць як грыбы пасля дажджу. Прыемна, што сярод іх ёсць і кнігарні з выключна беларускімі кнігамі, музыкай і відэа таксама.

Новы рэсурс — knihi.by — дазволіць хутка і проста набыць амаль любую кнігу на беларускай мове.

«Мы робім акцэнт на беларускамоўнай прадукцыі з уласных перакананняў. Гэтая ніша яшчэ амаль не занятая. У нас амаль выключна беларускамоўны асартымент. Выключэнне робім толькі для тых кніг, якія маюць дачыненне да Беларусі, нашай гісторыі і культуры. Інтэрнэт — гэта добрае выйсце для тых, хто жадае сэканоміць час. Часам здабыць патрэбную кнігу бывае складана, а дзякуючы нашай краме шмат праблем знікае», — распавялі «НН» адміністратары сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?