Пра гэта 12 мая афіцыйна паведаміў «Белнафтахім». Рознічныя цэны на паліва па АЗС павысіліся на 6-8%.

Новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты зацверджаны ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў пры Савеце Міністраў Беларусі. Такім чынам, з 12 мая кошт 1 л бензіну Нармаль-80 складае Br2250, бензіну АІ-92 — Br2870, бензіну АІ-95 — Br3240, дызельнага паліва — Br2580, біядызельнага паліва — Br2220.

Перагляд цэнаў на нафтапрадукты абумоўлены ростам цаны на бяспошлінную нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ з Расійскай Федэрацыі. У красавіку ў параўнанні з лютым 2010 года цана расійскай нафты, вызначаная па формуле, якая ўлічвае сусветныя каціроўкі, павялічылася для беларускіх НПЗ на 27,9%, адзначылі ў «Белнафтахіме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?