Фота mb2010.ru

Фота mb2010.ru

9 мая ў Гродне на плошчы Леніна ў рамках святкавання 65-годдзя Перамогі адбываліся паказальныя выступленні ўдзельнікаў гродзенскага аэраклуба.

Ад парашутыстаў патрабавалася дакладнае прызямленне на невялікім лапіку плошчы. Людзей сабралася шмат, усё ішло згодна плану, спартоўцы акуратна спускаліся ў цэнтр агароджанай пляцоўкі. Нечакана аднаго з парашутыстаў пацягнула ў бок, прызямліўся ён ужо, на жаль, на галовы людзей.

У выніку траўмы атрымала маленькая дзяўчынка, яе бацька і сам спартовец. На шчасце, ужо ў аўторак дзяўчынка была выпісаная з бальніцы.

Зараз па факце няшчаснага выпадку праводзіцца праверка. Законам здарэнне трактуецца як прычыненне цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці. У гродзенскім аэраклубе, які і арганізоўваў паказальныя выступленні парашутыстаў, ад каментароў адмовіліся. Там толькі адзначылі, што спартовец, які ўпаў на людзей, мае вялікі вопыт — больш за тысячу скачкоў з парашутам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?