Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?

Сяргей Чалы, эканаміст: «Справа ў тым што сам падыход да вызначэння адзінага кандыдата неправільны. Вось у нас ёсць набор фігур, і мы вырашаем, хто можа стаць кандыдатам, хто не можа. А потым ужо для кандыдата прыдумваецца праграма, як быццам гэта конкурс прыгажосці, а не выбары.

Правільнае рашэнне задачы заваёвы ўлады — аналіз сітуацыі і вызначэнне метадаў, якімі жаданыя змены могуць быць дасягнутыя. З іх наўпрост будзе выцякаць праграма кандыдата.

Размова павінна ісці не пра тое, як тасаваць адну і тую ж калоду бітых карт, а пра тое, ці здольнае грамадства сфармуляваць асэнсаваныя патрабаванні для кіраўнікоў, і ўжо потым, зыходзячы з патрабаванняў да кандыдата, падбіраць адпаведную асобу. Будзе яна адзінай, ці не — усё роўна.

Патрэбен падыход, арыентаваны на вынік, а не на працэс. Гульня ў імітацыю ўдзелу ў выбарах і гульня ў паддаўкі ўжо ўсім надакучыла».

Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?