Купюры вартасцю €500 забароненыя да выкарыстання ў Вялікабрытаніі. Улады краіны прыйшлі да высновы, што большасць такіх банкнот фальшывыя або выкарыстоўваюцца злачынцамі. Як лічаць у Агенцтве па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Вялікабрытаніі,

у гэты момант «не існуе пераканаўчых доказаў законнага выкарыстання» банкнот у €500.
Па некаторых ацэнках, дзевяць з дзесяці такіх купюр падрабляюць.

Газета адзначае, што

ў крымінальным свеце купюры ў €500 атрымалі мянушку «Бен Ладэн»:
ўсе ведаюць, як павінны выглядаць гэтыя грашовыя знакі, ведаюць, што яны знаходзяцца ў звароце, аднак сапраўдных ніхто не бачыў.

У канцы сакавіка паведамлялася, што Еўракамісія раскрытыкавала крамы еўразоны за адмову прымаць у пакупнікоў купюры ў €200 і €500. У гандлёвых кропках адмову тлумачылі адсутнасцю разменных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?