Недзяржаўная газэта "Бобруйский курьер" ня будзе акрэдытаваная на фэстывалі "Дажынкі-2006", што павінен прайсьці 22-23 верасьня ў Бабруйску.

Пра гэта галоўнаму рэдактару Анатолю Санаценку паведаміў па тэлефоне супрацоўнік упраўленьня ідэалягічнай работы Магілёўскага аблвыканкаму Міхаіл Халамаў. Свайго дазволу на гэта ня даў Бабруйскі гарвыканкам, зь якім, як можна было зразумець, "раілася" Упраўленьне. Прычынай адмовы ў акрэдытацыі "Бобруйского курьера" М. Халамаў назваў адсутнасьць узаемадзеяньня газэты з уладамі.

11 верасьня рэдакцыя выданьня даслала ва ўпраўленьне ідэалягічнай работы Магілёўскага аблвыканкама ліст-заяўку з просьбай аб акрэдытацыі. Не атрымаўшы пісьмовага адказу на свой ліст ў адведзены заканадаўствам тэрмін, галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" патэлефанаваў, каб высьветліць сытуацыю, у аблвыканкам. Анатоль Санаценка папрасіў даць пісьмовы адказ на заяўку, як таго патрабуе ад атрымальніка запросу беларускае заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?