Якраз год таму ля прыпынку тралейбуса на вуліцы Фрунзэ грымнуў першы з двух выбухаў у людных месцах гораду. Былі траўмы, але абышлося бяз моцных пашкоджаньняў. Высілкі міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ знайсьці па гарачых сьлядах злачынцаў станоўчых вынікаў не далі. Праз восем дзён на танцпляцоўцы адкрытага летняга кафэ прагучаў больш моцны выбух, ад якога пацярпелі ўжо дзясяткі асобаў.

Хутка арыштавалі двух братоў – Віталя ды Юрыя Мурашкаў, якім было прад’яўленае абвінавачаньне ў вырабе і ўзрыве выбуховых рэчываў. Пра апэратыўнае вырашэньне справы абвесьціў падчас свайго візыту ў Лоеў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Пры гэтым ён назваў затрыманых хуліганамі-адмарозкамі, якія актыўна даюць поўныя паказаньні ды прызнаюць сябе вінаватымі. Але празь некалькі месяцаў, у красавіку 2006 г., браты Мурашкі былі вызваленыя зь ізалятару пад падпіску пра нявыезд. І хаця справу ў адносінаў да іх канчаткова не прыпынілі, стала зразумелым, што яна зайшла ў сьляпую вулачку. Пра гэта, дарэчы, сьведчыць тое, што былі праведзеныя шматлікія вобыскі, у першую чаргу ў сяброў дэмакратычных арганізацыяў, а на допыты выклікаліся былыя вайскоўцы, асабліва »аўганцы».

У свой час адказнасьць за выбухі ў Віцебску ўзяла на сябе нейкая Беларуская народна-вызвольная армія (БНВА), але міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў абвесьціў, што «паказальнікаў да таго, што гэта ёсьць тэрактам, няма». Саму ж БНВА у сілавых структурах палічылі віртуальнай, а заявы ад яе імя – спробай зарабіць палітычны капітал, нагнятаючы становішча.

Прайшоў год. Справа цягнецца – на сёньняшні дзень ні кіраўніцтва сілавых структураў, ні сьледчы Аляксандар Расолька, які яе вядзе, аніякіх заяваў ня робяць

На фота тая самя кветкавая клюмба ля прыпынку на вуліцы Фрунзэ, у якую было схаванае выбуховае прыстасаваньне. Паглядзець у поўны памер

Фота Віталя Чумакова зь Віцебскага гарадзкога парталу Vitebsk.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?