29—30 мая падчас святкавання 945‑гадовага юбілею горада на Замкавай гары збяруцца рамеснікі, ваяры, музыкі

Чарговае мерапрыемства, якое працягне акцыю «Па дарозе на Грунвальд», адбудзецца ў гістарычным цэнтры старажытнага горада Брачыслава Полацкага. З вышыні Замкавай гары, дзе пройдзе асноўная праграма, турыстам адкрыецца цудоўны выгляд на азёры Навята і Дрывяты.

Гэта не першы досвед ладжання ў мястэчку сярэднявечнай імпрэзы: штогод тут адбываецца Свята рамёстваў, якое збірае ўсё больш удзельнікаў і турыстаў. Сёлета, дзякуючы Браслаўскім райвыканкаму і музейнаму аб’яднанню, дні сярэднявечнай культуры на Замкавай гары набылі больш шырокі фармат і з’яўляюцца гістарычнай часткай урачыстага свята горада, якому спаўняецца 945 гадоў.

У свяце возьмуць удзел майстры‑рэканструктары старажытных рамёстваў. За навуковую частку адказныя вядомыя вучоныя і археолагі Мікола Плавінскі, Мікола Крывальцэвіч, Сяргей Тарасаў і Андрэй Кіштымаў.

Яшчэ не пацвердзілі свайго удзелу група археолагаў з Літвы і ваярская групы Jantar з Польшчы. Калі гэта адбудзецца, свята мае шанец набыць міжнародны статус. Для аматараў музыкі і танцаў зайграюць беларускія гурты Terrae vagancika, Testamentum terrae, Сornucopia, «Няміга». Ваяўнічы статус дзён сярэднявечнай культуры прадэманструюць пяць рыцарскіх клубаў. Дарэчы, падчас свята на Замкавай гары будзе дзейнічаць рыцарскі абоз.

Каб у ім размясціцца, удзельнікі мерапрыемства павінны мець гістарычны намёт, гістарычнае начынне для прыгатавання і ўжывання ежы, гістарычныя строі.

Для развядзення на тэрыторыі абоза вогнішча прадстаўнікі клубаў мусяць паклапаціцца пра металічны паддон — гэтага патрабуюць нормы захоўвання помніка археалогіі, якім з’яўляецца Замкавая гара. Заезд рыцараў пачнецца ўвечары 28 мая. Музыкі, майстры і археолагі могуць далучыцца да свята ў зручны для іх час.

Праграма Дзён сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?