Меркаванні66

Ronnie James DIO: The ending is just a beginner

Памёр легендарны хэві-металіст. Піша Аляксей Дзікавіцкі.

Памёр легендарны хэві-металіст. Піша Аляксей Дзікавіцкі.

У нядзелю ў шпіталі ў Х’юстане (штат Тэхас, ЗША) ад раку страўніка памёр адзін з найвялікшых вакалістаў у гісторыі хард-року і хэві-металу Роні Джэймс Дыа.

Для мяне асабіста пачатак знаёмства з Дыа гэта савецкая касета МК60, праз дрэнную якасць якой часта трэба было чысціць магнітную галоўку ў айчынным магнітафоне Беларусь-301, з ягоным першым, геніяльным альбомам «Holy Diver» (1983). Няма, бадай, аматара цяжкай музыкі, які не ведаў бы класічных ужо песень з той кружэлкі: «Rainbow in the Dark», «Stand up and shout!», «Don’t talk to strangers»…

Ну і потым, вядома, тое, што было яшчэ да пачатку сольнай кар’еры — супраца з Rainbow Рычы Блэкмара і Black Sabbath.

З Rainbow Дыа запісаў 4 альбомы, якія таксама сталі пачаткам і класікай цяжкага року, перадусім гаворка ідзе пра «Rainbow Rising» (1976). З прычыны творчых спрэчак з Блэкмарам Дыа адыходзіць з Rainbow, але ўжо праз год далучаецца да Тоні Аёмі, Гізэра Батлера, Біла Уарда, каб запісаць адзін з найбольш вядомых у гісторыі Black Sabbath альбомаў «Heaven and hell» —

Sing me a song, you’re a singer
Do me a wrong, you’re bringer of evil….

На пачатку 90-х Дыа яшчэ раз далучыўся да Black Sabbath (папярэднім разам яны развіталіся напрыканцы 1982 пасля 3 сумесных альбомаў), каб запісаць адну з найбольш цяжкіх і, магчыма, найменш зразумелай для фанатаў праграмаў у гісторыі гурта «Dehumanizer»… Потым, ужо ў гэтым стагоддзі былыя музыкі з Black Sabbath ізноў сабраліся але пад шыльдай Heaven and hell, вырушылі ў даўжэзнае турнэ ды запісалі альбом «The devil you know»…

Завіталі музыкі Heaven and hell у часе гэтага турнэ і ў Варшаву (чэрвень 2007-га).

Прызнаюся, што хаця я незадоўга да гэтага і быў на ягоным сольным канцэрце (тады гурт Dio граў у Варшаве адразу пасля Менску) і спявак быў у добрай форме, дык тым разам неяк пабойваўся: як не кажы, але болей за 60 гадоў яму ўжо, ці зможа «выцягнуць» усё як належыць.

Аднак ужо з першай песні ўсё стала зразумела — гэта прафесіянал найвышэйшага ўзроўню.

«Вялікі голас малога чалавека» (так Дыа называлі дзеля невялікага ўзросту) быў такім жа магутным, як і 20 гадоў таму. Вялікі канцэрт вялікіх музыкаў, перадусім — вакаліста…

Фанаты Дыа любяць распавядаць гісторыю (ці праўда гэта, ці толькі легенда, цяпер ужо цяжка сказаць), як маленькі Роні Падавона (Дыа — гэта творчы псеўданім (дарэчы, без залішняй сціпласці, па-італьянску «бог»), паводле паходжання — італьянец), маючы каля 10 гадоў, залазіў на дах хмарачаоса ды крычаў адтуль колькі хапала сілы: «Вы яшчэ даведаецеся пра мяне, пачуеце мой голас!!!»

Голас вялікага малога вакаліста сапраўды пачулі мільёны.

Акрамя вялікай колькасці напісаных ім кампазіцыяў, якія даўно сталі класікай, прынёс свету цяжкога металу яшчэ і знак (так званую «казу»), па якім адзін прыхільнік безпамылкова металу пазнае іншага.

Дыя займаўся таксама дабрачыннасцю ў фундацыі Children of the Night, якая змагаецца з дзіцячай прастытуцыяй.

    The lover of lifes not a sinner
    The ending is just a beginner
    The closer you get to the meaning
    The sooner you’ll know that you’re dreaming
    So it’s on and on and on, oh it’s on and on and on
    It goes on and on and on, heaven and hell….

    Той хто любіць жыцці — не грэшнік
    Канец, гэта толькі пачатак
    Чым бліжэй ты да сэнсу
    Тым хутчэй разумееш, што толькі марыш….
    І так працягваецца….. Нябёсы і Пекла…..

(Heaven and Hell, словы Роні Джэймс Дыа, 1980)

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»23

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»15

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць