На пасаду галоўнага рэжысёра беларускай оперы прызначаны расійскі рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ, паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Запрашэнне працаваць у беларускай оперы Панджавідзэ атрымаў ад кіраўніцтва тэатра падчас пастаноўкі оперы «Набука» Джузепе Вердзі. Прэм’ера спектакля ў Мінску прайшла 20 і 21 сакавіка. Адначасова разглядаліся і іншыя кандыдатуры.

Пасада галоўнага рэжысёра тэатра оперы і балета стала вольнай пасля таго, як у студзені мінулага года аб пакіданні пасады дырэктара і мастацкага кіраўніка тэатра балета абвясціў Валянцін Елізар’еў. Услед за ім тэатр пакінула яго жонка Маргарыта Ізворска‑Елізар’ева — кіраўнік тэатра оперы. Прычынай для іх адставак паслужыла тое, што пры зліцці тэатраў оперы і балета Елізар’еву прапанавалі пасаду мастацкага кіраўніка балетнай трупы, а не кіраўніка тэатра.

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, Міхаіл Панджавідзэ нарадзіўся ў 1969 годзе. Скончыў факультэт музычнага тэатра і аспірантуру Расійскай акадэміі тэатральных мастацтваў (ГІТІС). З 2001 года — кіраўнік рэжысёрскай групы Вялікага тэатра Расіі. Рэжысёр‑пастаноўшчык больш як 20 спектакляў у тэатрах оперы і балета Татарстана, Новасібірска, Магнітагорска, Екацярынбурга, Астраханскім дзяржаўным музычным тэатры, Нацыянальным тэатры Марока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?