Пакуль у Беларусі грамадская кампанія «Гавары праўду» збірае подпісы, каб адна са станцыяў мінскага метро насіла імя Быкава, у Маскве ад задумы назваць станцыю ў гонар свайго класіка, здаецца, адмовіліся.

Маскоўская мэрыя захацела зрабіць даніну павагі класіку расійскай літаратуры, Фёдару Дастаеўскаму, і нават ужо назвала была ў ягоны гонар станцыю метро. Але ўрачыстае адкрыццё ўжо каторы раз адкладаецца. Паводле кіраўніцтва метрапалітэна прычыны затрымкі самая празаічная: негатоўнаўнасць будаўнічага аб’екта да здачы. Аднак паводле версіяў, пашыраных у расійскіх СМІ, вінаватая ўсё ж проза Дастаеўскага. Ці дакладней яе ўвасабленне на станцыйнай мазаіцы. Аўтар мазаікі мастак Іван Нікалаеў выявіў на адным са сваіх насценных твораў мужчыну, які збіраецца апусціць сякеру на старую жанчыну, а на іншым — чалавека, які прыціскае да скроні пісталет. Гэтак мастак спрабаваў падаць самыя напружаныя моманты найбольш значных твораў Фёдара Міхайлавіча. Цяпер, паводле расійскіх СМІ, праз гэтую мазаіку ўлады Масквы хочуць перарабіць інтэр’ер станцыі і нават увогуле змяніць назву прыпынку, паколькі псіхолагі мяркуюць, што надта прыгнечаныя карыстальнікі метро панадзяцца прыязджаць сюды, каб скончыць жыццё самагубствам менавіта на станцыі названай у гонар аўтара «Злачынства і пакарання» і «Бесаў».

Дарэчы, у Санкт-Пецярбургу ад 1990 года ўжо дзейнічае станцыя з такім самым назовам, «Дастаеўская», але ніякіх трагічных выпадкаў самагубства там не назіралася.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?