Густоўна аздоблены і народжаны ў творчых пакутах дэбютны дыск фольк-праекту Піта Паўлава. Піт прапануе сваю інтэрпрэтацыю шэрагу народных песень: ад некранутых «фольк-мадэрністамі» твораў да клясычных «Касіў Ясь», «На Купалу». Альбом слухаецца лёгка. Першыя фольк-спробы Паўлава выклікалі ўсьмешку: гэта было нецікавае прыпадабненьне да вядомых фольк-гуртоў. Але здаровая нахабнасьць Піта і музычны талент зрабілі сваю справу: «Паглыбленьне» – годны фольк-праект з масай цікавых музычных хадоў і ўдала падабраным рэпэртуарам. У ягоным запісе на кухні Піта (гэтага факту музыка зусім не саромеецца) было скарыстана два дзясяткі інструмэнтаў. Акрамя непасрэдных удзельнікаў капэлі, да запісу спрычыніліся Масуд Талібані, Аляксандра Кірсанава, Алесь Пузыня. Добра прадуманы альбом, які ня сорамна прэзэнтаваць па-за межамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?