«Арышт моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча – ёсць яскравым сведчаннем падрыхтоўкі рэжыма да рэферэндума і здачы незалежнасці Беларусі. Нейтралізуюцца актыўныя маладыя людзі, для якіх незалежнасць краіны святое, і якія дзеля яе абароны гатовыя на рашучыя дзеянні. Гэта моладзь, якая сталела ў вольнай Беларусі і якая ніколі не пагодзіцца на страту краінай незалежнасці. Гэтай моладзі рэжым страшэнна баіцца. Вясновыя падзеі на плошчы паказалі істэрыку ўлады, яе слабасць. Дубінкі, кайданкі, краты – адзіныя аргументы, якія сёння засталіся ў рэжыма, каб трымацца за ўладу», - сказаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?