Нагодай стала адмоўнае заключэнне з Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі па пытанні, што выносіцца на рэферэндум.

Як паведаміла на пасяджэнні 20 мая член ЦВК Надзея Кісялёва, сход ініцыятыўнай групы прайшоў у адпаведнасці з заканадаўствам, аднак Цэнтрвыбаркам атрымаў адмоўнае заключэнне з Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі па пытанні, што выносіцца на рэферэндум.

На думку гэтых дзяржорганаў, прапанаванае для вынясення на рэферэндум пытанне «не носіць выразнага і яснага характару, а адказы на яго могуць быць вытлумачаны па-рознаму».

Кісялёва таксама выказала ўласнае меркаванне па гэтай ініцыятыве. Яна, у прыватнасці, лічыць, што прапанаванае для вынясення на рэферэндум пытанне «не мае зразумелай прававой перспектывы». «Стаўкі пошлін замацаваныя ў адзіным мытным тарыфе Беларусі, Казахстана і Расіі. Беларусь прызнае прыярытэт міжнароднага права перад нацыянальным. Гаворка ідзе не толькі пра пытанні дзяржаўнага жыцця, але і міждзяржаўных адносінаў», — сказала яна.

У выніку рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы было прынятае Цэнтрвыбаркамам 20 мая аднагалосна

Ініцыятарам рэспубліканскага рэферэндуму выступіла ў снежні 2009 года Партыя БНФ. Яе прадстаўнікі прапанавалі вынесці на ўсенароднае галасаванне пытанне: «Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 г.?».

У кіраўніцтве партыі мяркуюць, што пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза, падпісанае 27 лістападзе 2009 года ў Мінску кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расеі, «ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленне ў сілу падпісаных дакументаў пацягне пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным падвышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, коштаў на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі».

Пакуль падвышэнне пошлін закранула юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. З 2010 г. пошліны даведзеныя да ўзроўню расійскіх, прычым на некаторыя імпартныя аўтамабілі яны павялічыліся ў 10 разоў.

Для фізічных асоб у рамках Мытнага саюза новыя правілы ўвозу аўтамабіляў пакуль не вызначаны. Чакаецца, што пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізічнымі асобамі павысяцца 1 ліпеня 2010 года, калі павінен уступіць у сілу Мытны кодэкс і зарабіць у поўным аб’ёме Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?