Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) пачаў будаўніцтва новай штаб-кватэры ў Франкфурце-на-Майне. Кошт ацэньваецца ў 850 мільёнаў еўра. Гэта больш за $1 мільярд.
Мяркуецца, што
будынак ЕЦБ будзе складацца з дзвюх веж: у 41 і 44 паверхаў.Таксама плануецца, што да будынка будуць далучаныя вялікія канферэнц-зала і зала для наведвальнікаў. Раней на месцы будоўлі размяшчаўся рынак.
Сканчэнне будаўнічых прац прызначана на 2014 год.
У дадзены момант ЕЦБ арандуе памяшканне ў фінансавым цэнтры горада, дзе яшчэ з 1994 гады размяшчаўся Еўрапейскі грашова-крэдытны інстытут, папярэднік ЕЦБ. Штаб-кватэра еўрапейскага фінансавага інстытута суседнічае з рэстаранам і начным клубам.