Расія разлічвае ў 2010 годзе набыць долі ў радовішчах ўрану ў Намібіі і інвеставаць у гэтую краіну каля мільярда даляраў. Пра гэта заявіў кіраўнік «Росатама» Сяргей Кірыенка.

Намібія займае чацвёртае месца ў свеце па здабычы ўрана і забяспечвае 10% сусветнай вытворчасці.
Расія, у сваю чаргу, з’яўляецца адным з сусветных лідэраў па выкарыстанні ўрану ў мірных мэтах.

«Расатам» у апошнія гады актыўна спрабуе выйсці на замежныя рынкі. У прыватнасці, у 2009 годзе было падпісана пагадненне аб сумеснай распрацоўцы уранавых радовішчаў з Манголіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?