Такой колькасці вады наша заходняя суседка не бачыла ўжо больш 150-ці гадоў.

У паўднёвых і заходніх рэгіёнаў краіны давялося эвакуіраваць 3,5 тыс. чалавек. Ахвярамі стыхіі абвешчаныя шасцёра. Шкода, нанесеная стыхіяй, ацэньваецца ў 2 млрд. еўра.За фінансавай дапамогай краіна мае намер звярнуцца да Брусэлю, паведамляе БелаПАН.

Першай ахвярай паводкі стаў Кракаў. У выніку працяглых дажджоў на паўднёвым усходзе краіны галоўная водная артэрыя Польшчы — Вісла — узнялася настолькі, што пад пагрозай апынуўся нават каралеўскі Вавель. Затопленымі аказаліся прыбярэжныя вуліцы і нават асобныя масты.

Калі 20-га траўня ўзровень Віслы ў Кракаве толькі пачаў спадаць, занепакоіліся ўжо ў Варшаве. У кірунку сталіцы па рацэ рухаецца васьміметровая хваля, што пагражае сапраўдным стыхійным бедствам варшавякам. Адмысловыя службы ўжо пачалі ўмацоўваць берагі Віслы мяшкамі з пяском, а таксама падрыхтавалі магутныя помпы для вады.

Паводка пагражае варшаўскаму заапарку. Яго кіраўніцтва паспешліва рыхтуецца да найгоршага сцэнару развіцця падзей. Прадугледжваецца нават магчымасць адстрэлу жывёл. Заява дырэктара заапарка аб магчымасці такога кроку ўжо выклікала абурэнне жыхароў польскай сталіцы.

 Фота Agencja Gazeta.

Фота Agencja Gazeta.

 Фота Agencja Gazeta.

Фота Agencja Gazeta.

 Фота Agencja Gazeta.

Фота Agencja Gazeta.

 Фота Agencja Gazeta.

Фота Agencja Gazeta.

 Фота Agencja Gazeta.

Фота Agencja Gazeta.

 (Надпіс на банэры — Хваля, сыходзь (пераклад аўтарызаваны)). Фота Agencja Gazeta

(Надпіс на банэры — Хваля, сыходзь (пераклад аўтарызаваны)). Фота Agencja Gazeta

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?