Пракуратурай Гродзенскага раёна распачата справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры) у дачыненні да 38‑гадовай жыхаркі вёскі Копцеўка.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, дэпутат мясцовага сельсавета падазраецца ў тым, што, працуючы загадчыцай дзіцячага садка, учыніла крадзеж 20 млн. рублёў.

Крымінальная справа распачата па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?