У снежні 2010 года ў Бабруйску адбудзецца маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў групе А першага дывізіёна. Такое рашэнне прыняў 22 мая гадавы кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), паведамляе сайт арганізацыі.

Турнір пройдзе 13—19 снежня з удзелам зборных Латвіі, Беларусі, Італіі, Украіны, Японіі і Вялікабрытаніі. Пераможца атрымае пуцёўку ў топ-дывізіён.

Для беларускай зборнай гэта будзе чацвёрты запар чэмпіянат у першым дывізіёне. У 2007—2009 гадах каманда нязменна займала другое месца. У 2007 годзе яна прапусціла наперад Латвію, у 2008-м — Швейцарыю, у 2009-м — Нарвегію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?