Навучальны 2009/2010 год у агульнаадукацыйных установах з беларускай і рускай мовамі навучання заканчваецца 31 мая, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Завяршэнне навучальнага года для асноўнай колькасці школьнікаў азначае і старт летняй аздараўленчай кампаніі, але для 9‑х і 11‑х класаў пачынаецца гарачая пара іспытаў.

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 чэрвеня па 12 чэрвеня.

Нагадаем, што сёлета зменаў у плане здачы выпускных экзаменаў на ўзроўні агульнай базавай і сярэдняй адукацыі няма. Выпускнікі базавай школы здаюць чатыры абавязковыя іспыты (беларускую або рускую мовы, матэматыку — пісьмова, гісторыю Беларусі — вусна і адзін іспыт на выбар).

Выпускнікі сярэдняй школы здадуць тры іспыты.

З іх абавязковымі з’яўляюцца два пісьмовыя: па мове (беларускай або рускай — на выбар вучня) і па матэматыцы. Трэці іспыт вучні выбіраюць самастойна. Прычым выпускнікі 11‑х звычайных і штрыхкласаў школ, гімназій і ліцэяў Беларусі будуць здаваць іспыты па аднолькавых заданнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?