З сейфа ў Доме паломнікаў Свята‑Елісавецінскага манастыра пад Мінскам выкрадзена буйная сума грошай з сейфа.

Мінскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у буйным памеры) па факце выкрадання грошай з Дома паломнікаў Свята‑Елісавецінскага манастыра ў вёсцы Цнянка пад Мінскам.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, пра крадзеж у міліцыю заявіла манашка 24 мая, а само злачынства было ўчынена вечарам 21 мая.

Невядомы падабраў ключ, пранік у Дом паломнікаў, дзе з сейфа выкраў 20 млн. рублёў, 1 тыс. даляраў, 1.920 еўра і 800 польскіх злотых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?