Расійскія праваабаронцы Аляксандр Бондараў, Уладзімір Букоўскі, Наталля Гарбанеўская, Андрэй Іларыёнаў і Віктар Файнберг апублікавалі ў польскім выданні Rzeczpospolita адкрыты ліст, у якім выказваюць занепакоенасць ходам расследавання крушэння Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

«Мы здзіўленыя і сур'ёзна занепакоеныя ходам следства <...> Складаецца ўражанне, што ў той час як расійскія ўлады не зацікаўленыя ў высвятленні ўсіх прычын катастрофы, польскія ўлады заяўляюць аб поўнай «адкрытасці» расійскага боку, фактычна нічога ад яго не патрабуючы і толькі цярпліва чакаючы, пакуль з Масквы ім не дашлюць чарговыя матэрыялы.

Цяжка пазбавіцца ад ўражання, што для польскага ўраду збліжэнне з цяперашнімі расійскімі ўладамі аказваецца важнейшым за ўсталяванне ісціны ў адной з найбуйнейшых нацыянальных трагедый. Здаецца, польскія сябры дэманструюць некаторую наіўнасць, забываючыся, што інтарэсы цяперашняга расійскага кіраўніцтва і народаў суседніх з Расіяй дзяржаваў не заўсёды супадаюць», – гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0