Сёлетні землятрус у Чылі 27 лютага, акрамя трагічных наступстваў, павялічыў тэрыторыю краіны.

Згодна са шкалой Рыхтарэра землятрус меў надзвычайную моц — 8,8 балаў — і стаўся пятым па моцы з усіх зарэгістраваных землятрусаў Зямлі. Вось планеты падчас яго перасунулася на 8 см. Гэта скараціла зямныя суткі на 1,26 мілісекунды.

Здымкі з сатэлітаў і кампутарнае мадэляванне дазваляюць навукоўцам убачыць тое,

пра што чалавецтва раней магло толькі здагавацца.

Чылійцам цяпер трэба складаць новыя мапы, бо іх краіна павялічылася. І не на міліметры. Сталіца Санцьяга змясцілася на 24 см на захад. А найбольш пацярпелы горад Кансэпсьён перасунуўся ўправа амаль на 5 метраў. Агулам Чылі павялічылася на 1,5 кв. км.

Аднак тое павелічэнне краіны будзе паступова змяншацца, ажно да наступнага моцнага землятрусу, бо Чылі знаходзіцца на сутыку дзвюх кантынентальных плітаў, якія няспынна насоўваюцца адна на адну. Праз гэта адбываецца дэфармацыя зямлі, што праз пэўны час заканчваецца землятрусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?