Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Пакуль беларускія дыпламаты застаюцца ў Мінску, кансультацыі па ўсім спектры пытанняў прадаўжаюцца. Дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі мы зможам з упэўненасцю сцвярджаць, што ім нічога не будзе пагражаць у гэтай краіне і яны могуць працаваць, ажыццяўляць свае абавязкі на належным узроўні», — адзначыў Андрэй Савіных.

Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка адкліканы ў Мінск для кансультацый, а супрацоўнікі дыпмісіі адкамандзіраваны ў распараджэнне цэнтральнага апарату МЗС. Гэта вымушаная мера носіць часовы характар. Пагроза ў Бішкеку зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па‑за якім‑небудзь кантролем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?