95‑гадовы кардынал Казімір Свёнтэк, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягняка, пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне,

паведаміў ксёндз‑натарыус Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска‑каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

Паводле яго слоў, стан здароўя кардынала нармальны і цяпер ён праходзіць працэс пасляаперацыйнай рэабілітацыі.

19 мая Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Брэсцкая вобласць), зламаў шыйку сцягняка левай нагі. 20 мая яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова‑практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, а раніцай 21 мая зрабілі аперацыю. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, дактары вырашылі ўстанавіць Свёнтэку не пратэз, а металаканструкцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?