Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі на пасяджэнні 27 мая назваў лаўрэатаў мінулага сезона.

Найлепшым варатаром прызнаны Міка Окса («Шахцёр», Салігорск), найлепшым абаронцам — Аляксей Баранаў («Юнацтва», Мінск), найлепшым форвардам і найлепшым бамбардзірам — Аляксандр Мацярухін («Юнацтва»), найлепшым форвардам абарончага плана — Аляксандр Усенка («Гомель»), найлепшым маладым хакеістам (да 20 гадоў) — Міхаіл Хараманда («Гомель»).

Васіль Быкоўскі (Віцебск) названы найлепшым арбітрам, Міхаіл Захараў («Юнацтва») — найлепшым трэнерам (выйграў рэгулярны чэмпіянат, плей‑оф, кубак краіны, заняў другое месца ў фінале Кантынентальнага кубка).

Сярод лядовых арэн найлепшай стала «Бабруйск‑Арэна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?