Міністар замежных спраў Канстанцін Грышчанка заявіў, што Ўкраіна будзе працягваць разьвіваць адносіны з НАТА, аднак пытаньне пра членства краіны ў гэтай арганізацыі здымаецца з парадку дня. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства нагадаў, што «ідэя членства Ўкраіны ў альянсе не карыстаецца падтрымкай большасьці ўкраінцаў і дэструктыўна ўплывае на эфэктыўнасьць зьнешняй палітыкі Украіны», ‑‑ цытуе міністра УНІАН.

На мінулым тыдні Вярхоўная Рада прыняла закон, які дазваляе правядзеньне сумесных вучэньняў з НАТА (прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў і Блёку Літвіна галасавалі «за», камуністы — «супраць»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?