У Менск прыляцела новы пасол у ЗША

Карэн Сьцюарт прыляцела ў беларускую сталіцу ў 13.15 рэйсам "Люфтганзы" праз Франкфурт-на-Майне.

Амбасадарка ЗША павіталася з журналістамі недзяржаўных і замежных мэдыяў па-беларуску. Яна сказала, што для яе гонар – працаваць у Беларусі. Карэн Сьцюарт адзначыла, што для яе Беларусь з’яўляецца своеасаблівай краінай, паколькі яна тут працавала раней у якасьці намесьніцы кіраўніка дыпляматычнай місіі, а потым была кіраўніцай аддзелу Беларусі, Украіны і Малдовы Дзярждэпартамэнту ЗША.

За некалькі дзён за адлёту ў Беларусь Карэн Сьцюарт мела сустрэчы на высокім узроўні ў Белым Доме, падчас якіх было яшчэ раз падкрэсьлена, што ЗША і надалей будуць сябрам для беларускага народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?