Гістарычная частка святкавання адбудзецца на Замкавай гары.

Дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 29—30 мая набудуць фармат класічнага фестывалю. У святочнай праграме бяруць удзел ваяры, рамеснікі, музыкі і танцоры. Свой удзел у свяце пацвердзілі пяць ваярскіх клубаў з Віцебскай вобласці: «Вангенторн», «Наглфар», «Чорны война», «Клуб імя Ластоўскага» і «Полацкі звяз». І два з Мінскай: Nordry і Try varing.

Старажытныя рамёствы прадэманструюць удзельнікі суполкі аматараў жывой археалогіі з Браслава і рамеснікі з Мінску. З канцэртнай праграмай выступяць беларускія гурты сярэднявечнай музыкі Testamentum terrae, Cornucopia, Terrae vagancika, «Няміга», а таксама гурт архаічнага спеву «Княжыч» з Полацка. Адметнасцю дзён сярэднявечнай культуры стане іх навуковая частка. Са стэндавымі прэзентацыямі на свята прыедуць навукоўцы і археолагі з Мінска.

Уваход на тэрыторыю Замкавай гары будзе платным. Кошт дарослага квітка складае тры тысячы рублёў, дзіцячага — паўтары.

Турысты, якія збіраюцца ехаць у Браслаў самастойна, змогуць размясціцца ў намётавым гарадку на турыстычнай базе «Браслаўскія азёры». Па пытаннях размяшчэння і харчавання можна таксама звяртацца ў турыстычны аддзел Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

З праграмай Дзён сярэднявечнай культуры можна пазнаёміцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?