Аднаўленне касцёла св. Антонія Падуанскага адбываецца сіламі парафіі, але без дакументацыі, якая вызначае правы на рэстаўрацыю.

Акрамя гэтага адсутнічае дазвол Мінкультуры.

Так касцёл выглядаў у 1999 годзе.Фота globus.tut.by.

Так касцёл выглядаў у 1999 годзе.Фота globus.tut.by.

Восень 2009.

Восень 2009.

Восень 2009.

Восень 2009.

Восень 2009.

Восень 2009.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, калі даведалася пра такія акалічнасці справы, вырашыла паспрыяць у вырашэнні прававых пытанняў. У выніку, 25 мая падчас «круглага стала» былі выпрацаваны крокі, якія дапамогуць цягам месяца ўзаконіць рэстаўрацыю.

Старшыня таварыства Антон Астаповіч адзначае, што працы вядуцца гаспадарчым метадам. Гэта значыць, рэстаўрацыяй займаюцца самі вернікі, кансультуючыся з архітэктарамі. Яны самі шукаюць матэрыялы, стараюцца падабраць патрэбныя. Сп. Астаповіч кажа, што рыма-каталіцкая парафія Рагачова невялікая і небагатая. І заключаць дамову-падраду для іх дорага. Таму цяпер трэба не проста атрымаць дакументацыю на рэстаўрацыю, але і ўзаконіць менавіта гаспадарчы метад яе правядзення. У супрацьлеглым выпадку Антон Астаповіч бачыць заняпад справы. Бо рагачоўскія чыноўнікі не зацікаўлены ў гэтай працы.

Працы па аднаўленні касцёла вядуцца ўжо каля года.

Касцёл св. Антонія Падуанскага быў асвечаны ў 1912. Каменны храм узнік на месцы драўлянага. У савецкі час у святыні размяшчаўся хлебазавод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?