Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 года пройдзе ў Францыі. Такую пастанову ў пятніцу прыняў на сваім пасяджэнні ў Жэневе УЕФА.

Заяўку Францыі прэзентавалі прэзідэнт краіны Нікаля Сарказі і двухразовы ўладальнік «Залатога мяча» Зінедзін Зідан.

Менавіта ў Францыі прайшоў першы ў гісторыі розыгрыш Кубка Еўропы, перамогу на якім атрымала зборная СССР (1960), другі раз Францыя была гаспадыняй кантынентальнага першынства ў 1984 г., і яе зборная тады стала пераможцам.

Супернікамі Францыі за права правесці Euro‑2016 былі Турцыя, за якую ў Жэневе агітаваў прэзідэнт Абдула Гюль, і Італія.

Адзначым таксама, што ў 2016 годзе ў фінальнай стадыі чэмпіяната Еўропы упершыню ў гісторыі выступяць 24 зборныя, а не 16, як гэта было з 1996 года. Гульні пройдуць у дзевяці гарадах, якія выберуць з 12 прэтэндэнтаў: Парыжа, Ланса, Сэн‑Дэні, Ліля, Бардо, Ніццы, Тулузы, Марсэля, Ліёна, Страсбурга, Сэнт‑Эцьена і Нансі.

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?