Прэзідэнт Хорст Келер падаў у адстаўку. Паводле Келера, рашэнне пра адстаўку звязана з крытыкай на яго адрас, выкліканай пасля заяваў пра ўдзел нямецкіх войскаў у аперацыях за мяжой.

Нечаканая адстаўка Келера, які быў абраны на другі тэрмін летась, звязана з ягонымі словамі пра тое, што такая краіна як Нямеччына, якая сур’ёзна залежыць ад міжнароднага гандлю, павінна усведамляць неабходнасць ваеннага ўмяшальніцтва для гарантавання нямецкіх інтарэсаў.

Прэзідэнт Нямеччыны выконвае найперш прадстаўнічыя функцыі — ён прадстаўляе краіну на міжнароднай арэне і акрэдытуе дыпламатычных прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?