Аддзяленне банка «Мінск‑Масква» абрабавана ў Мінску.

«Сёння каля 13.10 ў аддзяленні банка «Мінск‑Масква», размешчанага па вул.Ясеніна, 10, здзейснены разбойны напад. Невядомы з двума прадметамі, падобнымі да пісталетаў, завалодаў сумай у далярах, еўра і расійскіх рублях», — паведамілі ў ГУУС.

Скрадзеныя 5,5 тыс. даляраў, 4 тыс. еўра і каля паўмільёна расійскіх рублёў.

Зараз на месцы злачынства працуе следча‑аператыўная група, спецыялісты крымінальнага вышуку, эксперты‑крыміналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?