Меркаванні66

Тысячы інтэрнаўтаў звярнуліся да Лукашэнкі

Просяць адмяніць указ пра рэгуляванне Інтэрнэту.

Група беларускіх інтэрнет‑карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».

Ліст прэзідэнту размешчаны на спецыяльна створаным сайце ukaz60.net. Падкрэсліваецца, што дадзены інтэрнет‑рэсурс створаны «для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем і перспектыў развіцця нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет. Сайт ні ў якім выпадку не нясе ў сабе якой‑небудзь палітычнай падаплёкі».

Ініцыятары звароту нагадваюць, што ў красавіку Саўмін прыняў шэраг пастаноў, закліканых растлумачыць указ № 60, у прыватнасці пастанову № 644 ад 29 красавіка «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампьютэрнай сеткі інтэрнет», пастанову № 646 ад 29 красавіка «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі» і іншыя.

Аднак, як падкрэсліваюць аўтары звароту, на гэты момант указ мае шэраг відавочных для актыўных інтэрнет‑карыстальнікаў слабых месцаў.

Асноўная сутнасць праблемы — розныя прачытанні, і нават прадстаўнікі адказных структур не гатовы даць адказы на шэраг пытанняў.

У лісце адзначаецца, што разам з развіццём тэлекамунікацый у Беларусі ўказ выкліча адток капіталу, бо міжнародныя кампаніі, а таксама бізнес, які не мае дакладнай геаграфічнай прывязкі, будуць імкнуцца перанесці актывы за мяжу, каб не пацярпець з‑за розных прачытанняў.

Акрамя гэтага, адзначаецца, што рэгістрацыя дробных аб’ектаў (e‑mail, паддамены) запатрабуе «каласальных праца‑ і часазатрат, несувымерных з меркаваным эфектам.

«Бясплатныя прафесійныя і аматарскія хостынгі ў Беларусі знішчаюцца ўказам (прыклад page.by).

А за імі стаяць працоўныя месцы і людзі. Бясплатныя хостынгі заўсёды былі адным з рухавікоў інтэрнетызацыі мас у Беларусі, у Расіі і свеце (narod.ru, ucoz.ru, blogspot.com і г.д.)», — канстатуюць аўтары калектыўнага звароту.

«З першага ліпеня беспарольныя Wi‑Fi пункты пастаўлены па‑за законам, бо немагчыма праверыць пашпартныя дадзеныя тых, каго не бачыш. Для працягу прадастаўлення паслуг патрабуецца ліцэнзія. З першага ліпеня даванне доступу ў дамашнюю Wi‑Fi сетку ўласным сябрам і гасцям робіцца незаконным», — падкрэсліваецца ў лісце.

Акрамя гэтага, паводле меркавання актывістаў, інтэрнет пазбаўляецца галоўнай перавагі — мабільнасці, даступнасці, хуткасці, бо нават для рэгістрацыі адрасу электроннай пошты спатрэбіцца працяглы тэрмін замест звычайных дзвюх хвілін.

На дадзены момант пад зваротам да кіраўніка дзяржавы падпісалася ўжо больш за 1.200 чалавек.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць