31 мая міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі выпісаў папярэджанне газеце «Нардная воля». Прычынай сталася публікацыя ў выданні ўспамінаў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна».

Пасля заключэнне Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства інфармацыі цвердзіць, што шэраг прыведзеных у публікацыях гістарычных звестак не адпавядае рэчаіснасці.

«Распаўсюджванне непраўдзівай інфармацыі, якая дыскрэдытуе партызанскі рух у Беларусі, дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, стала прычынай правядзення грамадзянамі пікетаў, а таксама іншых праяваў негатыўнай грамадскай рэакцыі», — пішацца ў заключэнні.

У красавіку рэдакцыю газеты па чарзе пікетавалі ветэраны, а таксама актывісты БРСМ. Яны абураліся публікацыяй Копыла, якая нібыта «ачарняе партызанскі рух»

Першае папярэджанне «Народная воля» атрымала ў лістападзе за публікацыю ліста Ігара Драко, дзе Міністэрства пабачыла «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

У студзені газета атрымала папярэджанне за няправільны пералік газетных шапікаў, дзе можна падпісацца на «Народную волю» па льготнай цане.

Трэцяе папярэджанне ніяк не павінна паўплываць на працу рэдакцыі, бо газету маглі зачыніць яшчэ пасля другога папярэджання.

«Вырашылі, што ў газеце дамо адказ Праляскоўскага, каб хібы былі выпраўленыя.

Я ні з чым гэтае папярэджанне звязваць не хачу, для мяне галоўнае выдаць новы нумар газеты. Захочуць зачыніць выданне — хай зачыняюць. Можа чытачы потым вырашаць зачыніць тых людзей, што зачынялі газету», — кажа галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.

Тэкст папярэджання апублікаваны на сайце БАЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?