У інтэрнэце з'явіліся аэрафотаздымкі Мінска, Гродна, Гомеля і Брэста часоў Другой сусветнай вайны. Фота настолькі якасныя, што дазваляюць карыстацца імі накшталт папулярнага сэрвісу кампаніі Google. На здымках, пры павелічэнні, добра праглядваюцца вуліцы, дамы і нават асобныя аўтамабілі і калоны людзей. Ёсць магчымасць параўноўваць сучасны стан згаданых гарадоў са станам часоў вайны.
Большасць фотаздымкаў зробленая нямецкімі самалётамі-разведчыкамі.
Той жа сэрвіс дазваляе падрабязна азнаёміцца з больш чым 30 гарадамі СССР, што трапілі пад нямецкую акупацыю. Там жа можна знайсці і аэрафотаздымкі Катыньскага лесу.
Рынкавая (Савецкая) плошча Гродна.
Дом урада ў Мінску.